Беларуская Служба

У Еўропе шырыцца каронавірус

27.02.2020 08:29
Нямеччына абвясціла пра пачатак эпідэміі, першыя выпадкі захворвання выкрытыя ў Эстоніі ды Румыніі.
Італія змагаецца з каронавірусам EPA/LUCA ZENNARO Dostawca: PAP/EPA.

Міністр аховы здароўя Нямеччыны Енс Шпан не выключае сур'ёзнага распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у краіне.

За апошнія суткі захворванне выяўлена ў двух чалавеку федэральнай зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія, у чатырох – у Бадэн-Вюртэмберг і аднаго – у Рэйнланд-Пфальц. Мясцовыя ўлады рыхтуюцца прыняць маштабныя меры, каб перадухіліць распаўсюд інфекцыі. У першую чаргу – гэта хатні каранцін.

Таксама першыя выпадкі каронавіруса зафіксаваныя ў Паўночнай Македоніі, Грузіі, Нарвегіі, Румыніі ды Даніі. У Францыі ад інфекцыі памёр ужо другі чалавек, чатыры ў рэанімацыі.

У Італіі колькасць захварэлых дасягнула 424, а памерлых вырасла да 13 чалавек. Урад запэўнівае, што сітуацыя пад кантролем.

Таксама першы выпадак пацверджаны ў Эстоніі. Вірус падхапіў жыхар краіны, які на днях вярнуўся з Ірану.

ПР/юл