Беларуская Служба

Саудаўская Аравія часова прыпыніла ўезд паломнікаў

27.02.2020 14:02
З-за каронавіруса ўлады абмежавалі доступ мячэць Прарока.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

Саудаўская Аравія з-за каронавіруса часова прыпыніла ўезд у краіну паломнікаў, якія едуць у мячэць Прарока ў Мадзіне.

Гэта другое святое месца паслядоўнікаў ісламу пасля Меккі. Міністэрства замежных спраў Саудаўскай Аравіі паведаміла ў Twitter пра забарону.

Улады краіны таксама ўвялі забарону на ўезд на сваю тэрыторыю асобам з турыстычнай візай, якія ўязджаюць у Саудаўскую Аравію з краін, дзе пачалася эпідэмія каронавірусу.
Міністэрства замежных спраў таксама звярнулася да грамадзянаў з просьбай не ездзіць у такія краіны.

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, дагэтуль ва ўсім свеце было выяўлена амаль 81 тысяча каронавірусных інфекцый. Амаль 2700 чалавек загінулі.

ПР/юл