Саудаўская Аравія з-за каронавіруса часова прыпыніла ўезд у краіну паломнікаў, якія едуць у мячэць Прарока ў Мадзіне.
Гэта другое святое месца паслядоўнікаў ісламу пасля Меккі. Міністэрства замежных спраў Саудаўскай Аравіі паведаміла ў Twitter пра забарону.
Улады краіны таксама ўвялі забарону на ўезд на сваю тэрыторыю асобам з турыстычнай візай, якія ўязджаюць у Саудаўскую Аравію з краін, дзе пачалася эпідэмія каронавірусу.
Міністэрства замежных спраў таксама звярнулася да грамадзянаў з просьбай не ездзіць у такія краіны.
Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, дагэтуль ва ўсім свеце было выяўлена амаль 81 тысяча каронавірусных інфекцый. Амаль 2700 чалавек загінулі.
ПР/юл