Польшча зрабіла сабе добрае імя сярод аматараў камп'ютарных гульняў у ЗША, кажуць прадстаўнікі польскай індустрыі відэагульняў, якія ўдзельнічаюць у амерыканскай выставе PAX EAST.
PAX EAST – гэта адна з самых важных падзеяў у індустрыі відэагульняў. У ёй удзельнічаюць сотні кампʼютарных кампаніяў і дзясяткі тысяч гульцоў. Вядомы распрацоўшчык і вытворца кампʼютарных гульняў Мацей Мёнсік (Maciej Miąsik) кажа, што Польшча добра вядомая прыхільнікам відэагульняў ва ўсім свеце:
-Польшча стала сусветным брэндам. Калі людзі бачаць надпіс «Польшча» – яны дакладна ведаюць, гульня будзе добрая. Гульцы ў захапленні, бо нашыя прадукты цікавыя ды інавацыйныя, іншыя. Мноства народу прыходзяць менавіта дзеля таго, каб азнаёміцца з польскімі кампʼютарнымі гульнямі.
Польшча зʼяўляецца адзінай краінай, якая мае свой нацыянальны стэнд на выставе PAX EAST. Яго арганізатарам зʼяўляецца Фонд Indie Games Польшча, які карыстаецца падтрымкай Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.
IAR/эж