Гэта самы строгі з усіх пастоў. 2 сакавіка праваслаўныя вернікі пачынаюць Вялікі пост. На працягу 40 дзён, а затым Вялікоднага тыдня, вернікі будуць рыхтавацца да свята Уваскрэсення Гасподняга.
У гэты час, паводле царкоўных правілаў, не варта ўжываць мясныя прадукты, малочныя прадукты, а нават рыбныя стравы. Падчас Вялікага посту набажэнствы менш урачыстыя, маюць пакаянны характар.
«Пост – гэта час раскаяння і духоўнага адраджэння», – падкрэслівае святар Мікалай Астапчук (Mikołaj Ostapczuk) з падляшскай мясцовасці Гарадок, што ля самай мяжы з Беларуссю:
-Гэта час духоўнага адраджэння, духоўнай вясны і ажыўлення. Аднак гэта адбудзецца толькі тады, калі мы шчыра пашкадуем аб сваіх кепскіх учынках. Толькі ў такім адноўленым целе і ў адноўленым духу мы зможам прыняць Хрыста – бога-чалавека, які ўваскрэс і адкрыў нам браму ў рай.
Сёлета свята Уваскрэсення Хрыстовага праваслаўныя адзначаць 19 красавіка.
IAR/эж