Беларуская Служба

Паўночная Карэя запусціла дзве ракеты

02.03.2020 12:59
Улады Паўночнай Карэі патрабуюць адмены накладзеных на яе міжнародных эканамічных санкцыяў і прыпынення ўсіх сумесных ваенных вучэнняў ЗША і Рэспублкі Карэі. 
     , 2019
Кім Чэн Ын каля раектнай устаноўкі, 2019 PAP/Newscom/KCNA

КНДР выпусціла ў адкрытае мора па меншай меры дзве неапазнаныя ракеты, паведаміла ў панядзелак, 2 сакавіка калегія Аб'яднаных начальнікаў штабоў узброеных сілаў Паўднёвай Карэі.

Паўднёвакарэйская армія больш падрабязнасцяў не паведаміла. Пакуль невядома, аб якіх ракетах ідзе гаворка.

Выпрабаванні ўзбраенняў прыпадае на перыяд зацішша на ядзерных перамовах з ЗША і нарастаючая напружанасць у адносінах Пхеньяна з Сеулам. Улады КНДР абвінавачваюць ЗША ў правядзенні варожай палітыкі супраць сваёй краіны, таксама Пхеньян ускладае адказнасць за правал перамоваў з ЗША на Вашынгтон.

У сваю чаргу ўлады Паўночнай Карэі патрабуюць адмены накладзеных на яе міжнародных эканамічных санкцыяў і прыпынення ўсіх сумесных ваенных вучэнняў ЗША і Рэспублкі Карэі. Вашынгтон, наадварот, патрабуе канкрэтных крокаў да КНДР.

PAP/эж