Тэст на каранавірус старэйшага сына каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II прынца Чарльза даў станоўчы вынік. Цяпер прынцу Уэльскаму 71 год.
Паводле прэс-службы брытанскага манаршага дому, у спадчынніка прастолу ўмераныя сімптомы захворвання.
Згодна з урадавымі і медыцынскімі рэкамендацыямі актуальна прынц і яго жонка знаходзяцца ў самаізаляцыі ў доме ў Шатландыі. Прэс-служба паведамляе, што высветліць тое, ад каго Чарльз заразіўся вірусам, не магчыма з-за вялікай колькасці даручэнняў, якія ён выконваў у сваёй публічнай ролі на працягу апошніх тыдняў.
вс