Адміністрацыя ЗША лічыць, што для ўрэгулявання палітычнага крызісу ў Венесуэле неабходна мірная дэмакратычная перадача ўлады. Каб дасягнуць яе, у краіне трэба сфармаваць часовы ўрад, які карыстаўся бы шырокім прызнаннем. Асноўная задача часова ўрада – правядзенне сумленных і свабодных прэзідэнцкіх выбараў, заявіў у аўторак, 31 сакавіка, кіраўнік Дзяржаўнага дэпартаменту Злучаных Штатаў Майк Пампеа на брыфінгу ў Вашынгтоне.
На думку Пампеа, да правядзення прэзідэнцкіх выбараў і выбараў у Нацыянальную Асамблею Венесуэлы, якія маглі б адбыцца на працягу бліжэйшых 6-12 месяцаў, ролю часовага ўрада павінен адыграць Дзяржаўны савет, сфармаваны членамі Нацыянальнай Асамблеі з ліку прадстаўнікоў абодвух супрацьлеглых лагераў.
Як заявіў дзяржаўны сакратар ЗША, прапанаваны план па дэмакратычнай перадачы ўлады ў Венесуэле заснаваны на прапановах лідара венесуэльскай апазіцыі Хуана Гуайдо, прызнанага больш чым 50 дзяржавамі свету часовым прэзідэнтам краіны. Пры гэтым Майк Пампеа падкрэсліў, што падтрымка Гуайдо Злучанымі Штатамі застаецца непахіснай.
Рэагуючы на выступ Майка Пампеа, міністр замежных спраў Венесуэлы ўраду Нікаласа Мадруа Хорхэ Арэаса заявіў 31 сакавіка, што Каракас адхіляе прапанову Злучаных Штатаў па рашэнні крызісу ў Венесуале.
паводле dw.com/эж