Беларуская Служба

Улады Саудаўскай Аравіі заклікаюць мусульманаў устрымацца ад паломніцтва ў Мекку

01.04.2020 11:56
Sars-Cov-2 працягвае ўпэўнена распаўсюджвацца па свеце, ужо больш за 40 тысяч чалавек памерлі ад гэтай хваробы.
Czarny Kamień w meczecie w Mekce
Czarny Kamień w meczecie w Mekcepixabay.com

Міністр па справах паломніцтва Саудаўскай Аравіі заклікаў мусульманаў свету ўстрымацца ад планавання Хаджу (штогадовага паломніцтва ў Мекку) сёлета.

«Мы просім усіх мусульманаў з усяго свету ўстрымацца ад ажыццяўлення браніравання да таго часу, пакуль у нас не будзе выразнага разумення сітуацыі», – заявіў міністр па справах паломніцтва ў Мекку Мухамед Салех бін Тахер Бантен.

Словы саудаўскага міністра сведчаць аб тым, што паломніцтва, якое прыцягвае штогод больш за мільён мусульманаў, можа быць адменена або абмежавана. Сёлета пачатак Хаджу прыпадае на 28 ліпеня.

У заяве для тэлебачання міністр заявіў, што саудаўскае каралеўства ў цяперашні час клапоціцца аб прыкладна тысячы паломніках, якія загрузлі ў Мецы ў выніку ўвядзення абмежаванняў на паездкі ў большасці краінаў свету.

У выніку пандэміі каранавіруса саудаўскія ўлады адважыліся на беспрэцэдэнтны крок – закрыць Мекку і Медыну для наведвання. Былі зачыненыя не толькі мячэці, але нават месцы пад іх сценамі, дзе да гэтага часу праходзілі штодзённыя малітвы. Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя Саудаўскай Аравіі, у краіне станам на 31 сакавіка выяўлена 1563 выпадкі каранавіруса. 10 чалавек загінулі ў яго выніку.

Sars-Cov-2 працягвае ўпэўнена распаўсюджвацца па свеце. Больш за 40 тысяч чалавек памерлі ад гэтай хваробы. Самая вялікая колкасць захворванняў зараз фіксуецца ў ЗША, там лік заражаных набліжаецца да 200 тысяч. Самая вялікі колькасць лятальных зыходаў у Італіі – амаль 12,5 тысяч, пры прыкладна 110 тысячах інфікаваных.

IAR/эж