Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан 6 красавіка абвясціў аб чарговым плане абароны эканомікі ад наступстваў пандэміі каранавіруса. Палітык адзначыў, што мэта гэтых крокаў – стварыць столькі працоўных месцаў, колькі забрала эпідэмія.
Кіраўнік ураду Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў што, у цяперашні час неабходна змагацца не толькі з эпідэміяй, але і з яе эканамічнымі наступствамі:
-Цяпер мы павінны прыняць эканамічныя захады, якія правядуць нас праз складаны перыяд, які стаіць перад намі. Таму мы распрацавалі план абароны эканомікі. Яго мэта заключаецца ў тым, каб стварыць столькі працоўных месцаў, колькі знішчыць вірус.
Прэмʼер Вугоршчыны паведаміў, што цяперашні пакет абароны эканомікі складаецца з пяці праграм. Яны разлічаны, на захаванне працоўных месцаў. У выпадку скарачэння працоўнага часу ўрад возьме частку выдаткаў на заработную плату.
Дзеля стварэння новых працоўных месцаў дзяржава будзе фінансаваць інвестыцыі на суму 450 млрд форынтаў (1,2 млрд. еўра). Дзяржаўную фінансавую падтрымку атрымаюць таксама такія галіны, як турызм, харчовая прамысловасць, сельская гаспадарка, лагістыка, транспарт і кінаіндустрыя.
Для падтрымкі эканомікі дзяржава прадставіць вугорскім прадпрыемствам крэдыты з гарантаванымі працэнтамі і субсідыяй на выплату працэнтаў у памеры 5,5 млрд еўра. Таксама паступова плануецца вярнуць 13-ую пенсію.
Прэмʼер-міністр Вугоршчыны заявіў, што яго ўрад выдзеліць 18-22% ВУП на барацьбу з каранавірусам. Урад возьме частку выдаткаў на заработную плату Палітык дадаў, што ў сувязі са зрухамі ў бюджэце, яго дэфіцыт сёлета годзе замест запланаванага 1% павялічыцца 2,7%.
6 красавіка ў Вугоршчыне было зарэгістравана 744 выпадкі заражэння караніврусам, 38 чалавек памерлі.
IAR/эж