Беларуская Служба

Падзенне ВУП у зоне еўра можа дасягнуць у гэтым годзе 9%

09.04.2020 16:02
Сёлетняе падзенне ВУП у зоне еўра, выкліканае пандэміяй каранавірусу, складзе з 6 да 16%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлетняе падзенне ВУП у зоне еўра, выкліканае пандэміяй каранавірусу, складзе з 6 да 16% – прагназуе інвестыцыйны банк Goldman Sachs. Найбольш праўдападобнай лічбай, паводле банку, з'яўляюцца 9%.

Goldman Sachs у бюлетне European Daily звяртае ўвагу, што прагнозы сёлетняга запаволення ў зоне еўра з’яўляюцца вельмі няпэўнымі па прычыне памераў эпідэміі і яе нетыповага характару.

«У самых аптымістычных сцэнарах мы ацэньваем, што запаволенне можа не быць глыбейшым чым 6% ВУП. З другога боку, пры негатыўнай версіі падзей, ВУП можа зменшыцца на 16%», – напісаў банк.