У Злучаных Штата Амерыкі за суткі зафіксавана рэкордная колькасць памерлых ад каранавіруса, паведамляюць амерыканскія СМІ.
З 15 па 16 красавіка памёр 4 591 чалавек, зарэгістравана 31 451 новых выпадкаў заражэння каранавірусам SARS-CoV-2. Такім чынам, сутачны паказчык смяротнасці аказаўся прыкладна ў два разы вышэйшы, чым звычайна.
Агулам у ЗША зарэгістравана больш 671 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам, 33 284 пацыенты памерлі, 56 236 выздаравелі.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што краіна ўжо прайшла пік захворвання і прадставіў этапы выхаду з эпідэміялагічных абмежаванняў.
Агулам у свеце больш за 2 млн 200 тыс. заражаных людзей, вылечылася больш за 555 тыс., а памерла каля 150 тыс. пацыентаў.
вс