Згодна з актуалізацыяй у мінулым годзе газавай дырэктывы, заканадаўства Еўразвязу ахоплівае таксама падводныя газаправоды, а таму і Nord Stream 2. Аднак, нядаўна эксперты пачалі біць трывогу, што прыхільнікі другой ніткі Nord Stream дамагаюцца яе вывядзення з еўразвязаўскага заканадаўства, выкарыстоўваючы пандэмію каранавірусу.
Старшыня Польскай нафта-газавай кампаніі Ежы Квяціньскі падкрэсліў, што калі «Газпрам» хоча дзейнічаць на еўрапейскім рынку, то павінен падпарадкоўвацца тым жа самым правілам, што і іншыя кампаніі, напрыклад PGNIG. –Вывядзенне Nord Stream 2 з еўрапейскага заканадаўства з’яўляецца планам расійскага боку, то бок нямецкія суб’екты хочуць выразна прадстаўляць расійскія інтарэсы, і нам гэта не падабаецца, – сказаў Квяціньскі.
Ежы Квяціньскі гаворыць, што яны будуць звяртацца да ЕК, каб «Газпрам» і Nord Stream 2 падпарадкоўваліся тым жа самым абмежаванням на еўрапейскім рынку, як і іншыя суб’екты.
ав