Па словах высокапастаўленага турэцкага чыноўніка, планы Анкары ўвесці ў эксплуатацыю новую расійскую сістэму супрацьракетнай абароны былі адтэрмінаваныя з-за ўспышкі каранавіруса. Разам з тым Турэччына не мае намеру адмяняць рашэнне, якое можа прывесці да санкцый з боку ЗША.
Напружанасць у адносінах паміж саюзнікамі па НАТА, Турэччынай і Злучанымі Штатамі з-за сістэмы СПА С-400, дасягнула апагею ў красавіку, калі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што яна будзе пастаўлена на ўзбраенне.
Ўспышка каронавіруса засяродзіла намаганні Анкары на барацьбе з пандэміяй і абароне эканомікі, якая выйшла з рэцэсіі ў мінулым годзе. У апошнія тыдні Эрдаган і яго ўрад публічна не ўздымалі пытанне аб С-400.
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Морган Артагус заявіла, што Вашынгтон не змяніў сваёй пазіцыі. «Мы працягваем актыўна пярэчыць супраць закупкі Анкарой сістэмы СПА С-400 і глыбока занепакоеныя паведамленнямі аб тым, што Турэччына працягвае намаганні па ўвядзенні ў эксплуатацыю С-400», – заявіла яна.
Злучаныя Штаты заяўляюць, што С-400, пастаўленыя Масквой у Турэччыну ў ліпені мінулага года, несумяшчальныя з сістэмай абароны Паўночнаатлантычнага альянсу і з'яўляюцца пагрозай самалётам-невідзімкам F-35, якія Анкара планавала закупіць у ЗША.
паводле golos-ameriki./эж