Беларуская Служба

Польшча заклікае ЕЗ падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны

22.04.2020 13:57
«Ціск на Кіеў з боку Расіі не слабее. Неабходнае захавання паслядоўнага курсу ЕЗ на падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».
.
Я. Чапутовіч twitter.com/@MSZ_RP

Еўрапейскі Звяз павінен паслядоўна падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Пра гэта ў аўторак, 21 красавіка заявіў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, які прыняў удзел у відэаканферэнцыі напярэдадні пасяджэння Савету па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕЗ.

Удзельнікі відэаканферэнцыі абмеркавалі, у прыватнасці, барацьбу з каранавірусам, рэалізацыю праеўрапейскіх рэформаў Кіевам і вайну на ўсходзе Украіны.

Прадстаўнікі еўрапейскіх устаноў паведамілі аб прызначэнні для Кіева 190 млн еўра на барацьбу з эпідэміяй каранавіруса і дадатковых сродкаў на аднаўленне Данбаса, – паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы.

«Ціск на Кіеў з боку Расіі не слабее. Неабходнае захавання паслядоўнага курсу ЕЗ на падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», – заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч.

Паводле інфармацыі польскага знешнепалітычнага ведамства, яго кіраўнік, паказваючы на стратэгічнае значэнне Украіны для ЕЗ, падкрэсліў неабходнасць захавання пастаянных палітычных кантактаў з Украінай – таксама падчас і пандэміі.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба падзякаваў за падтрымку – як усяму ЕЗ, так і асобным дзяржавам супольнасці.

У відэаканферэнцыі, якую ладзіў міністр замежных спраў Даніі, прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатыі: Украіны, Польшчы, Харватыі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі, Іспаніі, Чэхіі, а таксама прадстаўнікі МЗС Бельгіі, Германіі, Нідэрландаў, Фінляндыі, Румыніі, а таксама адпаведныя еўрапейскія камісары.

Міністры замежных спраў Еўразвязу падчас відэаканферэнцыі запэўнілі кіраўніка ўкраінскага МЗС Дзмітрыя Кулебу ў працягу санкцый, накладзеных на Расійскую Федэрацыю.

PAP/IAR/эж