Беларуская Служба

Пампеа заявіў аб наяўнасці доказаў распаўсюджвання каранавіруса з лабараторыі ва Ухані

04.05.2020 10:21
Пры гэтым дзяржсакратар не даў адназначнага адказу на пытанне пра тое, ці вірус быў створаны штучна.
Mike Pompeo
Mike Pompeolev radin/shutterstock

Улады ЗША маюць доказы таго, што новы каранавірус пачаў распаўсюджвацца з лабараторыі ва Ухані, заявіў дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа ў эфіры аднаго з амерыканскіх тэлеканалаў.

Паводле яго, існуюць сур'ёзныя доказы таго, што распаўсюджванне пачалося менавіта ў лабараторыі.

Пампеа сказаў, што «Кітай і раней заражаў свет», а ў краіне ўжо перад гэтым былі лабараторыі, якія не адпавядаюць стандартам. Пры гэтым дзяржсакратар не даў адназначнага адказу на пытанне пра тое, ці вірус быў створаны штучна.

вс