Беларуская Служба

Італія пакрысе вяртаецца да нармальнага жыцця

04.05.2020 12:48
У краіне ўзнаўляецца частка прамысловай вытворчасці ды паслуг – на працу вяртаецца 4 млн 400 тыс. італьянцаў. 
Паліцэйскія рэгуліроўшчыкі на вуліцы РымаPAP/EPA/GIUSEPPE LAMI

Італія пакрысе вяртаецца да нармальнага жыцця, паведамляе з Рыма карэспандэнт Польскага радыё. У краіне ўзнаўляецца частка прамысловай вытворчасці ды паслуг – на працу вяртаецца 4 млн 400 тыс. італьянцаў. Надзвычайныя эпідэміялагічныя сродкі надалей застаюцца актуальнымі: адлегласць паміж людзьмі, маскі на твар і пальчаткі.

Упершыню з 11 сакавіка дазволена наведваць сваякоў, катацца на ровары, шпацыраваць і бегаць. Улады адкрылі паркі і зялёныя зоны, пачалі працаваць невялікія майстэрні. Рэстараны і кафэ могуць прадаваць стравы толькі на вынас.

Надалей закрытай для грамадзян з іншых рэгіёнаў застаецца Сіцылія.

Чарговы этап выхаду з надзвычайнага эпідэміялагічнага становішча запланаваны на 18 мая.

вс