Беларуская Служба

Кіраўнікі балтыйскіх краін асуджаюць расійскія спробы фальсіфікацыі гісторыі

07.05.2020 10:02
Дэкларацыя прэзідэнтаў апублікаваная ў сувязі з 75-й гадавінай заканчэння Другой сусветнай вайны. 
Дзень Перамогі ў РасііPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Прэзідэнты Гітанас Наўседа, Эгілс Левіц, Керсці Кальюлайд падпісалі дэкларацыю, у якой ідзе гаворка пра ролю Савецкага Саюзу ў Другой сусветнай вайне і савецкія злачынствы, здзейсненыя на тэрыторыях акупаваных Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Дэкларацыя лідараў балтыйскіх краін апублікаваная ў сувязі з 75-й гадавінай заканчэння Другой сусветнай вайны. У ёй напісана, што скажэнне гістарычных падзей, якія давялі да выбуху вайны і пазнейшага падзелу Еўропы, з’яўляецца «спробай фальсіфікацыі гісторыі і падрывае правілы, якія пануюць у сучасным свеце».

Прэзідэнты зазначылі, што завяршэнне вайны для многіх краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы не было сімвалам свабоды. Адзін рэжым быў заменены іншым, а балтыйскія краіны былі захопленыя Савецкім Саюзам.

У агульнай заяве прэзідэнты аддалі пашану ўсім ахвярам вайны.

ав