Беларуская Служба

Польская медычная дапамога прыбыла ў Ватыкан

08.05.2020 15:45
Перадачы дапамогі папярэднічала размова Папы Рымскага Францішка з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PAP/EPA/FABIO FRUSTACI

З Польшчы ў Ватыкан прыехалі два грузавікі з маскамі, сродкамі дэзынфекцыі ды іншымі медычнымі прыладамі, якія забраў прыняў кардынал Конрад Краеўскі. Біскуп раздасць дапамогу, тым хто ў патрэбе.

Афіцыйны партал Vatican News, паведамляючы аб дастаўцы дапамогі, неабходнай падчас пандэміі, звярнуў увагу на тое, што гэта «плод велікадушнасці польскага народа» і «салідарнасці з боку Польшчы».

Нагадаем, што прыбыццю двух грузавікоў, папярэднічала размова Папы Рымскага Францішка з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Ахоўныя сродкі атрымаюць жабракі, якія знаходзяцца пад апекай Ватыкана, а таксама папская жандармерыя і Швейцарская гвардыя. Ключавую ролю ў дастаўцы гуманітарнай дапамогі адыграла амбасада Польшчы пры Святым прастоле ў супрацоўніцтве з кардыналам Краёўскім.

PAP/эж