Трое малых дзяцей памерла ў Нью-Ёрку ў выніку таямнічага захворвання, звязанага з каранавіруснай інфекцыяй. Пра гэта паведаміў губернатар шмату Эндр’ю Куома на прэс-канферэнцыі ў суботу.
Губернатар прывёў дадзеныя, паводле якіх 73 дзяцей пакутуе ад хваробы, якая нагадвае сіндром Кавасакі і інфекцыйна-таксічны шок. У гэтых дзяцей не было сімптомаў, тыповых для каранавіруснай інфекцыі, аднак ува ўсіх тэсты далі пазітыўны вынік на COVID-19 або засведчылі прысутнасць антыцел.
Куома падкрэсліў, што па даручэнні Цэнтраў кантролі і прафілактыкі захворванняў Нью-Ёрк дапамагае падрыхтаваць нацыянальныя крытэрыі ідэнтыфікацыі і рэагавання на небяспечную дзіцячую хваробу. Дэпартамент аховы здароўя штату супрацоўнічае таксама з мэтаю даследаваць генатып, каб высветліць крыніцу сіндрома.
ПАД/нг