Беларуская Служба

На рэпетыцыі параду Перамогі ў Маскве 376 чалавек заразіліся каранавірусам

11.05.2020 17:02
Рэпетыцыі праходзілі з канца сакавіка да сярэдзіны красавіка – гэта значыць у той час, калі ў Маскве і вобласці ўжо ўвялі каранцін.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneE. O./ Shutterstock.com

На рэпетыцыі параду з нагоды 75-годдзя Перамогі, які павінен быў традыцыйна прайсці 9 мая ў Маскве, але ў выніку быў адменены, каранавірусам SARS-CoV-2 заразіліся не менш 376 чалавек. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на партал журналісцкіх расследаванняў «Праект». У сваю чаргу расійскія журналісты спасылаюцца на ўдзельнікаў рэпетыцыі.

Паводле іх словаў, сярод тых, хто заразіўся – навучэнцы Цвярскога Сувораўскага і Нахімаўскага ваенна-марскога вучылішчаў, а таксама курсанты маскоўскага Ваеннага ўніверсітэта і іншых частак і ваенных інстытутаў.

Фактычна, захварэўшых, па ўсёй верагоднасці, больш, таму што атрымалася апытаць удзельнікаў толькі з шасці частак, інстытутаў і вучылішчаў, а ўсяго да параду рыхтавалася больш за 40 такіх устаноў.

Паводле інфармацыі, рэпетыцыі праходзілі ў вёсцы Алабіна Маскоўскай вобласці з канца сакавіка да сярэдзіны красавіка – гэта значыць у той час, калі ў Маскве і вобласці ўжо ўвялі каранцін. Пры гэтым шмат каму не выдавалі масак, а тых, хто захварэў, належным чынам не ізалявалі ад таварышаў.

вс