Беларуская Служба

Дарадчык Дональда Трампа: Мы павінны атрымаць ад Кітая кампенсацыю за каранавірус

12.05.2020 10:10
-Камуністычная партыя Кітая выпусціла ў свет вірус, які на працягу двух месяцаў нас паралізаваў, – ацаніў эксперт у эфіры Fox News.
Дональд Трамп PAP/EPA/Oliver Contreras / POOL

-Я глыбока перакананы, і думаю, што амерыканцы таксама, што Кітай нанёс нам вялікія страты, якія можна лічыць у трыльёнах долараў. У сувязі з гэтым павінна быць нейкая форма кампенсацыі, – сказаў Пэтэр Навара, галоўны дарадчык амерыканскага прэзідэнта па пытаннях эканомікі.

-Камуністычная партыя Кітая выпусціла ў свет вірус, які на працягу двух месяцаў нас паралізаваў, – ацаніў эксперт у эфіры Fox News.

За апошнія суткі ў ЗША памерлі 830 чалавек, заражаных каранавірусам. Агульная колькасць памерлых складае 80 352.

У Белым доме выяўленыя два захворванні на Covid-19. Дональд Трамп заявіў, што гэта ні ў якім выпадку не ўплывае на працу яго адміністрацыі. Стала вядома, што ў Белым доме ўведзены абавязак нашэння ахоўных масак.

На Флорыдзе зноў зачыненыя пляжы, якія пачалі працаваць тыдзень таму. Яны карысталіся вялікай папулярнасцю, але многія не выконвалі рэкамендацыі па абмежаванні распаўсюду каранавіруса. Лакальныя ўлады зноў зачынілі пляжы.

ав