Іспанія ўводзіць абавязковы каранцін для ўсіх, хто прыязджае ў гэтую краіну. Такім чынам улады хочуць прадухіліць паўтор эпідэміі каранавіруса ў краіне, дзе сітуацыя паступова паляпшаецца.
Паводле апошніх паведамленняў уладаў, колькасць новых выпадкаў COVID-19 у Іспаніі, якая да гэтай пары была адным з эпіцэнтраў каранавіруса, зараз самая нізкая за два апошнія месяцы. Колькасць смяротных выпадкаў захворвання таксама памяншаецца. Нагадваем да гэтай пары, з-за COVID-19 у Іспаніі памерлі амаль 27 тысяч.
Каб абараніць жыхароў, з пятніцы ўлады ўводзяць абавязковы каранцін для ўсіх, хто перасякае мяжу краіны за выключэннем грамадзян Іспаніі, а таксама супрацоўнікаў медыцынскай службы.
Аднак прадстаўнікі турызму баяцца, што новыя абмежаванні яшчэ больш пагоршаць іх дрэнную сітуацыю.
аз