Дзяржсакратар ЗША абвінаваціў Іран у распальванні тэрору падчас пандэміі каранавіруса. Майк Пампеа знаходзіцца з аднадзённым візітам у Ізраіле.
Перад сустрэчай у Ерусаліме з прэм'ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху, Майк Пампеа заявіў, што падчас пандэміі іранцы распальваюць тэрор у свеце, выкарыстоўваючы рэсурсы „рэжыму аяталы”.
Дзяржсакратар ЗША сёння таксама сустракаецца з кааліцыйным партнёрам прэм'ер Нетаньяху Бені Ганцам. Размовы прысвечаны праблеме Ірана, пандэміі каранавіруса й магчымай анексіі Ізраілем Заходняга берага.
аз