Беларуская Служба

У большасці прэфектураў Японіі адмянілі надзвычайнае становішча

14.05.2020 13:10
Дагэтуль у Японіі было выяўлена каля  17 тысяч выпадкаў Sars-Cov-2. 
Японія падчас эпідэмііPAP/EPA/FRANCK ROBICHON

Надзвычайнае становішча ў Японіі, якое было ўведзена ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса, будзе адменена ў 39 з 47 японскіх прэфектурах, паколькі ў іх удалося апанаваць рост колькасці каранавірусных інфекцыяў. Надзвычайнае становішча працягне дзейнічаць у сталіцы, у Токіа. Пра гэта ў чацвер, 14 траўня заявіў прэм'ер-міністр краіны Сіндза Абэ.

Апроч Токіа, дзе зафіксаваны эпіцэнтр эпідэміі, надзвычайнае становішча па-ранейшаму будзе дзейнічаць у прэфектурах Хакайда, Канагава, Сайтама, Ціба, Осака, Кіёта і Хего.

Паводле першапачатковага плану ўраду, надзвычайнае становішча ва ўсёй краіне павінна было працягвацца да 31 траўня. Рашэнне аб яго датэрміновай адмене ў 39 прэфектурах адобрыла ўрадавая група экспертаў.

Дагэтуль у Японіі было выяўлена каля  17 тысяч выпадкаў Sars-Cov-2. Каля 690 жыхароў Японіі ў выніку гэтай хваробы памерлі.
Японіі ўдалося пазбегнуць выбуху эпідэміі. Аднак каментатары звяртаюць увагу на адносна нізкую колькасць тэстаў, праведзеных у гэтай краіне.

Паводле дадзеных, прыведзеных агенцтвам Reuters, у Японіі было праведзена толькі 188 тэстаў на каранавірус у разліку на 100 тысяч жыхароў. Для параўнання, у краінах Заходняй Еўропы гэты паказнік можа дасягаць нават 3,5 тысяч.

PAP/эж