Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў поўным разрывам адносін яго краіны з Кітаем. Гэтую пагрозу ён выказаў у эфіры тэлеканалу Fox Business у чацвер, 14 траўня. Журналістка спытала ў гаспадара Белага дома, што ён думае аб прапанове адмовіць у выдачы віз кітайскім студэнтам. «Мы можам зрабіць многае. Мы можам наагул спыніць усе адносіны. І што б тады адбылося? Мы зэканомілі б 500 млрд долараў», – адказаў Трамп. Прэзідэнт ЗША назваў гэтую суму, якая адпавядае аб'ёму кітайскага экспарту ў ЗША, «страчанымі грашыма».
Ён дадаў, што цяпер не хоча мець зносіны са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, і паўтарыў, што не мае намеру аднаўляць перамовы аб гандлёвым пагадненні з Кітаем.
Тэма перагляду пагаднення паўстала пасля публікацыі ў кітайскім Дзяржаўным выданні Global Times інфармацыі аб тым, што Дарадцы ўладаў КНР настойваюць на аднаўленні перамоваў з ЗША з нагоды здзелкі. ЗША, на іх думку, аслабелі ў ходзе пандэміі каранавіруса і больш не могуць дазволіць сабе весці гандлёвую вайну з Кітаем. Такім чынам, у інтарэсах Пекіна разарваць пагадненне і заключыць яго на новых умовах, лічаць кітайскія эксперты.
КНР і ЗША 15 студзеня падпісалі пагадненне пасля паўтарагадовай гандлёвай вайны. Гэты дакумент абавязвае Пекін рэзка, як мінімум на 200 млрд долараў цягам двух гадоў, павялічыць імпарт амерыканскай прадукцыі. У прыватнасці, закупкі энерганосьбітаў у ЗША. Кітайскі імпарт амерыканскіх нафтапрадуктаў, газу і вугалю, павінен вырасці за гэты перыяд у параўнанні з 2017 годам на 52,4 млрд долараў.
паводле golos-ameriki/эж