25 тысяч сірыйскіх уцекачоў у Ліване атрымаюць новую дапамогу ад Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі. Сродкі будуць прызначаныя на дапамогу ў часе пандэміі каранавіруса, а таксама на ахову ад цяжкіх атмасферных умоваў. Польская арганізацыя таксама прымае ўдзел у дзеяннях, звязаных з пандэміяй у Сірыі.
У бліжэйшым часе на поўнач Лівану трапяць драўляныя канструкцыі для намётаў. Яны павінны ахоўваць ад снегу, вільгаці і інфекцыйных хвароб. Сірыйцы, якія жывуць у дамах, атрымаюць матэрыялы для цеплаізаляцыі будынкаў.
Польская арганізацыя таксама інфармуе, што яна гатовая паставіць у лагерах для ўцекачоў адмысловыя ізалятары, калі б сярод жыхароў паявіліся выпадкі каранавіруса.
Новая дапамога ад Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі з’яўляецца магчымай толькі дзякуючы датацыі ад ААН. Арганізацыя дзякуючы сродкам ад польскіх уладаў і міжнародных арганізацый восем гадоў дапамагае сірыйцам, якія ў выніку вайны ўцяклі ў суседні Ліван.
ав