Нямецкая авіякампанія Lufthansa атрымае ад ураду фінансавую падтрымку, заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель. Сёння авіялініі пачалі перамовы па гэтаму пытанню з Фондам стабілізацыі развіцця.
Пакуль што невядома пра падрабязнасці падтрымкі. Паводле неафіцыйных паведамленняў нямецкіх СМІ, Lufthansa атрымае 9 млрд еўра дапамогі праз дзяржаўныя крэдытныя гарантыі і павелічэнне долі дзяржавы ў пуле акцыянераў кампаніі. Кіраўніцтва авіякампаніі непакоіцца, што ў выніку дзяржава атрымае 25% акцый плюс адну акцыю, што дазволіць блакаваць важныя рашэнні падчас галасавання акцыянераў. Некаторыя палітыкі кажуць нават пра свайго роду нацыяналізацыю авіяліній.
Lufthansa, адна з буйнейшых глабальных авіякампаній, з-за пандэміі каранавіруса страціла ў першым квартале бягучага году 1 млрд 200 млн еўра.
вс