Беларуская Служба

Краіны Еўрасаюза адкрыюць межы ў палове чэрвеня

21.05.2020 14:46
Першай краінай, якая адкрые межы, стане Італія: гэта адбудзецца 3 чэрвеня. 
    -
Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы gpk.gov.by

Членскія краіны Еўрасаюза рыхтуюцца да адкрыцця межаў у палове чэрвеня. Некаторыя дзяржавы адчыняць граніцы раней, іншыя, у тым ліку Польшча, не прынялі рашэнняў, датычных адкрыцця межаў. На гэтую тэму за пасярэдніцтвам відэасувязі размаўлялі міністры замежных спраў краін ЕС і Швейцарыі, якая, хоць і не ўваходзіць у еўрасупольнасць, з'яўляецца членам Шэнгенскага пагаднення.

Першай краінай, якая адкрые межы, стане Італія: гэта адбудзецца 3 чэрвеня. У сваю чаргу Аўстрыя плануе адкрыць граніцы 15 чэрвеня. З 21 мая жыхары Славакіі могуць знаходзіцца не больш за 24 гадзіны без неабходнасці пазнейшага тэставання на каранавірус і адбывання каранціна ў васьмі краінах, у тым ліку ў Польшчы.

Варшава пакуль што не прыняла рашэння аб даце адкрыцця сваіх межаў. Польшча закрыла межы 15 сакавіка. Рашэнне дзейнічае да 12 чэрвеня.

вс