Беларуская Служба

Суд Еўрасаюза ў Люксембургу адхіліў скаргі Nord Stream

21.05.2020 16:03
Прадпрыемствы патрабавалі частковай ануляцыі ўнесеных у дырэктыву змяненняў і яе адмены ў поўным аб'ёме.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Суд Еўрасаюза ў Люксембургу адхіліў скаргі Nord Stream AG і Nord Stream- 2 AG па газавай дырэктыве. Прадпрыемствы патрабавалі частковай ануляцыі ўнесеных у дырэктыву змяненняў і яе адмены ў поўным аб'ёме.

Газавая дырэктыва ЕС дзейнічае з 23 мая 2019 года. Яна абавязвае аператараў газаправодаў вылучыць на ўзроўні ўласнасці аперацыі па транспарце і ўкараніць недыскрымінацыйную сістэму доступу трэціх асоб да сістэм перадачы і размеркавання на аснове апублікаваных тарыфаў.

У выпадку Nord Stream-2 AG гэта можа прывесці да неабходнасці прадаць газаправод або цалкам змяніць яго арганізацыйную структуру, што, у сваю чаргу, істотна аслабіць магчымасці для фінансавання рэалізацыі праекта.

Суд ЕС, тым не менш, назваў пададзеныя пазовы непрымальнымі для разгляду, адзначыўшы пры гэтым, што газавая дырэктыва ўжываецца ўрадамі дзяржаў-членаў ЕС, якія маюць права рабіць з яе выключэнні.

вс