Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся апусціць сцягі да паловы мачты на ўсіх федэральных установах і Нацыянальных помніках Злучаных Штатаў.
Гэта будзе даніна памяці ахвярам каранавіруса. Сцягі будуць апушчаныя тры дні запар. Іх не падымуць таксама ў панядзелак – у нацыянальнае свята Memorial Day, якое аддае даніну памяці амерыканскім грамадзянам, якія страцілі жыццё падчас вайсковай службы.
З пачатку эпідэміі з-за каранавіруса ў ЗША памерлі амаль 100 тысяс чалавек. Дыягназ Covid-19 пастаўлены ў 1,5 мільёна чалавек.
ав