Беларуская Служба

Аўстрыя ўключыла Беларусь у спіс краін, з якіх забаронены пасажырскія авіярэйсы

22.05.2020 17:48
Нядаўна Эстонія прыпыніла авіязносіны з краінамі, сярод насельніцтва якіх фіксуецца высокі адсотак заражэння каранавірусам, у тым ліку і з Беларуссю. 
Boeing 737-800
Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія»фота: авіякампанія «Белавія»

Аўстрыя ўключыла Беларусь у спіс краін, з якіх забаронены пасажырскія авіярэйсы. Забарона часовая, яна будзе дзейнічаць з 23 траўня да 14 чэрвеня, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на партал austrianaviation.net.

Аўстрыя яшчэ раней з-за сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса прыпыніла авіяспалучэнне з Кітаем, Іранам, Італіяй, Францыяй, Швейцарыяй, Іспаніяй, Вялікабрытаніяй, Нідэрландамі, Украінай і Расіяй. 1 траўня гэтая забарона была прадоўжаная да 22 траўня. Цяпер жа ў «чорным спісе» засталіся ўсе краіны, акрамя Швейцарыі. Яе месца заняла Беларусь. Авіярэйсы «Белавіі» паміж Мінскам і Венай з 25 красавіка былі штодзённыя.

У пачатку тыдня стала вядома, што Эстонія часова прыпыняе авіязносіны з краінамі, сярод насельніцтва якіх фіксуецца высокі адсотак заражэння каранавірусам, у тым ліку і з Беларуссю. Забарона на палёты пачне дзейнічаць з 24 траўня.

вс