Беларуская Служба

Калега ўкраінскага дэпутата не верыць, што ён наклаў на сябе рукі

24.05.2020 14:20
Цела Валерыя Давідэнкі з агнястрэльным раненнем знайшла прыбіральшчыца ў яго офісе ў Кіеве.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Marcus_Trapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адзін з дэпутатаў украінскай Вярхоўнай рады быў знойдзены ўчора мёртвым у Кіеве. Цела Валерыя Давідэнкі з агнястрэльным раненнем знайшла прыбіральшчыца ў яго офісе ва ўкраінскай сталіцы.

Побач з целам дэпутата ляжаў пісталет. Адной з версій гібелі з’яўляецца суіцыд. Аднак у самагубства не верыць дэпутат Вярхоўнай рады з групы «Давер» Сяргей Шахаў. Ён адзначыў, што ў Давідэнкі не было схільнасці да суіцыду. Шахаў дадаў, што яго калега быў жыццярадасны і да ўсяго ставіўся з гумарам.

Давідэнка быў членам камітэта Вярхоўнай рады па пытаннях эканамічнага развіцця, а таксама членам груп па міжпарламенцкіх сувязях з Чэхія, Венгрыяй, Бразіліяй, Эміратамі і Аргентынаю.

нг