Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Краіны ЕС змагаюцца за сродкі на рэканструкцыю пасля пандэміі

13.07.2020 15:02
Па гэтай справе прэм'ер Італіі Джузэпэ Контэ будзе размаўляць сёння ў Берліне з канцлеркай Ангелай Меркель.
-   .
Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ. PAP/EPA/FILIPPO ATTILI/CHIGI PALACE PRESS OFFICE HANDOUT

Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ будзе размаўляць сёння ў Берліне з канцлеркай Ангелай Меркель аб Плане рэканструкцыі Еўрасаюза, які павінен дапамагчы змагацца з эканамічнымі наступствамі пандэміі. У пятніцу ў Бруселі пачнецца двухдзённае паседжанне Еўрапейскай рады па гэтай справе.

Джузэпэ Контэ хоча, каб План рэканструкцыі, аўтарства Еўракамісіі, быў прыняты ў цяперашнім кшталце ў канцы гэтага месяца. План прадугледжвае звыш 170 мільярдаў еўра дапамогі для Італіі ў выглядзе субсідыяў і крэдытаў.

Група так званых ашчадных краін, то бок Нідэрланды, Данія, Швецыя і Аўстрыя не хочуць пагадзіцца на субсідыі. Яны патрабуюць, каб сродкаў выдзяляліся толькі пасля выканання шэрагу ўмоў, а рашэнне зацвярджала кваліфікаваная большасць Еўрапейскага Савета.

Старшыня савета Шарль Мішэль, які ўзначаліць саміт, ужо прапанаваў шэраг кампрамісаў, якія не супадаюць з пазіцыяй Італіі. У чацвер прэм'ер Джузэпэ Контэ пагутарыць з прэзідэнтам Макронам у Парыжы.

аз