Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

СААЗ паведамляе пра рэкордную колькасць новых каранавірусных інфекцый

13.07.2020 09:21
Цягам апошніх сутак з-за COVID-19 памерлі 5 тысяч 285 чалавек. Найбольш у Амерыцы.
       .
СААЗ паведамляе пра рэкордную колькасць новых каранавірусных інфекцый.PAP/EPA/JOEL CARRETT

Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што цягам апошніх сутак у свеце зафіксавана рэкордная колькасць новых каранавірусных інфекцый - 230 тысяч 370.

Большасць, амаль 143 тысяч інфекцый, былі зафіксаваны ў Амерыцы. Паўднёва-ўсходняя Азія заняла другое месца - 33 тысячы 173 выпадкі, а Еўропа - трэцяе - 18 тысяч 804 інфекцыі.

Цягам апошніх сутак з-за COVID-19 памерлі 5 тысяч 285 чалавек. Найбольш у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.

Учора амерыканскі Універсітэт Джона Хопкінса паведаміў, што з пачатку пандэміі вірусам былі заражана больш за 12 мільёнаў 600 тысяч чалавек. Каля 570 тысяч памерлі.

аз