З 24 ліпеня ў Англіі закрыванне твару ў крамах стане абавязковым, а за невыкананне гэтага загаду пагражае штраф у памеры 100 фунтаў стэрлінгаў, вырашыў прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан.
За апошнія чатыры дні Джонсан двойчы згадваў – у пятніцу і панядзелак, – што ўрад сурʼёзна разглядае пытанне аб увядзенні абавязку закрывання твару ў крамах, каб знізіць рызыку распаўсюджвання каранавіруса, і сам даў прыклад, упершыню паказаўшы сябе публічна ў масцы на твары.
яс