Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель павіншавала Анджэя Дуду з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Польшчы. Раней польскага кіраўніка павіншаваў таксама прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.
У віншавальным лісце, размешчаным на старонках канцылярыі канцлера, Ангела Меркель напісала, што праз 75 гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Польшчу і Германію спалучала цеснае партнёрства ў цэнтры Еўропы. Меркель выказала надзею на далейшае развіццё сяброўскіх польска-германскіх адносін.
„Вялікія выклікі, якія стаяць перад Еўропай і светам, у першую чаргу звязаныя з пандэміяй Covid-19, паказалі значэнне добрасуседскага супрацоўніцтва на аснове агульных еўрапейскіх каштоўнасцей і адзінства”, - напісала канцлерка.
Ангела Меркель спадзяецца на паглыбленне ўзаемных адносін паміж краінамі.
аз