Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Смяротнасць пацыентаў з COVID-19 у рэанімацыях значна ўпала

17.07.2020 08:57
Хворыя, якіх лечаць па прычыне каранавіруса ў рэанімацыі, паміраюць амаль на 1/3 радзей, чым на пачатку эпідэміі.
Каранавірус у Аўстраліі PAP/EPA/DANIEL POCKETT

Гэта вынік аналізу дадзеных з трох кантынентаў, праведзенага брытанскімі навукоўцамі.

Навукоўцы з University of Bristol і іншых цэнтраў на старонках часопіса «Anaesthesia» пішуць, што дадзеныя паходзілі з Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Аказалася, што смяротнасць упала з амаль 60% на пачатку эпідэміі да 42% пад канец траўня. Гэта падзенне на 1/3.

Нягледзячы на гэта, пагроза надалей з’яўляецца высокай. – Выкліканая Covid-19 смяротнасць у рэанімацыях на ўзроўні 40% застаецца прыкладна ўдвая вышэйшай, чым у выпадку людзей з пнеўманіяй іншага віруснага паходжання, – пішуць аўтары даследавання.

Даследчыкі называюць некалькі магчымых прычын заўважаных змен. -Яны могуць адлюстроўваць тое, на колькі мы хутка вучымся ў глабальным маштабе, дзякуючы хуткім публікацыям клінічных рапартаў на пачатку эпідэміі. Таксама магчыма, што пад ціскам эпідэміі пацыентаў у рэанімацыю маглі прымаць на ранейшым этапе, – сцвярджаюць аўтары.

ав