Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літоўскі ўрад разгледзіць пытанне санкцый у дачыненні да Беларусі

17.07.2020 19:34
«Трэба вызначыць такіх людзей і іх адказнасць у дзеяннях».
Flaga Litwy
Flaga Litwycoe.int

Літоўскі ўрад разгледзіць магчымасць уключэння прадстаўнікоў уладаў Беларусі ў «чорны спіс» у сувязі з іх роляй у рэпрэсіях супраць апазіцыі і сродкаў масавай інфармацыі, заявіў у пятніцу міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».

Міністр пракаментаваў заклік старшыні Камітэту па еўрапейскіх справах літоўскага Сейма Гедэмінаса Кіркіласа і лідара кансерватыўнай апазіцыі Габрыеліса Ландсбергіса забараніць беларусам, адказным за рэпрэсіі, уезд у Літву паводле так званага закону Магніцкага.

Лінкявічус назваў гэтую ініцыятыву лагічнай і заявіў, што такая магчымасць будзе разгледжаная.

«Трэба вызначыць такіх людзей і іх адказнасць у дзеяннях. Мы ўважліва разгледзім, і калі будуць падставы і дастаткова інфармацыі, мы гэта зробім. Працэс павінен праходзіць вельмі адказна», – заявіў міністр агенцтву BNS у пятніцу.

вс