Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Літвы заклікаў ЕС актыўна рэагаваць на скажэнне гісторыі Расіяй

18.07.2020 10:48
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падзякаваў літоўскаму прэзідэнту за пазіцыю па пытанні расійскай гістарычнай палітыкі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падзякаваў літоўскаму прэзідэнту за пазіцыю па пытанні расійскай гістарычнай палітыкі. Падчас саміту Еўрасаюзу ў Бруселі прэзідэнт Гітанас Науседа заклікаў ЕС актыўна рэагаваць на скажэнне гісторыі з боку Расіі.

Літоўскі лідар спасылаўся на папраўкі ў расійскую канстытуцыю, якія тычацца абароны так званай «гістарычнай праўды», узгадваў спробы рэабілітаваць пакт Молатава-Рыбентропа або ставіць пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасць постсавецкіх краін. Пасля заканчэння першага дня абмеркаванняў у Бруселі прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што цалкам падтрымлівае зварот літоўскага прэзідэнта.

«Гэта важнае пытанне, я ўдзячны прэзідэнту Літвы. Ужо і раней мы разам з прэзідэнтам Дудай абмяркоўвалі гэтыя пытанні», – сказаў кіраўнік польскага ўрада.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа заявіў учора, што ёсць шмат прыкладаў, як расіяне перапісваюць гісторыю, што выклікае занепакаенне ў суседніх краінах. «Гэта ўжо сістэматычная палітыка па гістарычных фактах, і мы павінны рэагаваць. Мы павінны прыняць больш рашучую пазіцыю, каб растлумачыць расійскаму партнёру, што мы не можам з гэтым змірыцца. Мы павінны даць зразумець, што такая палітыка ўплывае на адносіны ЕС з Расіяй», – заявіў літоўскі прэзідэнт.

ІАР ПР/нг