Кампанія Walt Disney далучылася да байкоту кампаніі Facebook, значна скараціўшы выдаткі на рэкламу ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram, піша Wall Street Journal.
Газета адзначае, што ў першай палове 2020 года Disney была самым буйным рэкламадаўцам у Facebook. За першыя шэсць месяцаў гэтага года кампанія, як мяркуецца, выдаткавала каля 210 млн долараў на рэкламу сэрвісу патокавага вяшчання Disney +.
Як паведамляе «Корреспондент», байкот Facebook пачаўся ў чэрвені бягучага года. Да яго заклікалі праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Нацыянальная асацыяцыя садзейнічання прагрэсу каляровага насельніцтва і Антыдыфамацыйная ліга.
Прасоўваючы хэштэг #StopHateForProfit [#НямаНянавісціДзеляВыгады], яны прапанавалі найбуйнейшым брэндам свету адмовіцца ад размяшчэння рэкламы ў Facebook у якасці пратэсту.
У спіс кампаній, якія далучыліся да байкоту, увайшлі Adidas, Reebok, Puma, North Face, Ford, Levi Strauss, HP, Microsoft, Coca-Cola, Diageo, Honda, Starbucks, Verizon, Unilever і многія іншыя.
вс