Яскравая акцыя салідарнасці з народам Беларусі прайшла ў Берліне 18 ліпеня. Беларусы Германіі прайшлі праз Брандэрбургскую браму шэсцем на Аляксандэрпляц. Нямецкая паліцыя для беларускага шэсця перакрыла сталічныя вуліцы, паведамляе «Наша Ніва».
У шэсці ўзялі ўдзел каля 200 чалавек. Яны неслі нацыянальныя сцягі і самаробныя плакаты. Сярод іншага, былі бачныя выявы сэрца, кулака і знака перамогі, якія ў апошнія дні сталі сімваламі кампаніі зняволеных Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі, а таксама Валерыя Цапкалы.
Дэманстранты таксама мелі плакат на англійскай мове «Stop killing Belarus!» – «Спыніце забіваць Беларусь!».
вс