Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Краіны ЕС не могуць дамовіцца па бюджэце

19.07.2020 18:41
На працягу трох дзён лідары ЕС абмяркоўваюць правілы выдзялення сродкаў з Фонду рэканструкцыі.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/EPA/JOHN THYS / POOL

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, які знаходзіцца на саміце ЕС ў Бруселі, заявіў, што на перамовах пакуль што не дасягнуты кансэнсус. На працягу трох дзён лідары ЕС абмяркоўваюць правілы выдзялення сродкаў з Фонду рэканструкцыі. Мэта выдзялення сродкаў – дапамагчы краінам ЕС, пацярпелым у выніку пандэміі каранавіруса.

З пятніцы кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЕС абмяркоўваюць Фонд рэканструкцыі ў памеры 750 млрд еўра і бюджэт ЕС у памеры 1,074 трлн еўра на 2021-2027 гады. Супраць пакета ў актуальнай форме выступаюць Аўстрыя, Данія, Швецыя, Нідэрланды і Фінляндыя.

вс