Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Швецыі пададзена дзве скаргі на прэзідэнцкія выбары ў Польшчы

20.07.2020 17:11
Прычынай абодвух скаргаў стала адсутнасць выбарчых пакетаў.
Siedziba Sądu Najwyższego
Siedziba Sądu Najwyższegoshutterstock.com/BOKEH STOCK

Польскі консул ў Стакгольме перадаў у Вярхоўны суд РП дзве выбарчыя скаргі ад палякаў, якія хацелі галасаваць завочна на польскіх прэзідэнцкіх выбарах ў Швецыі.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў, прычынай абодвух скаргаў стала адсутнасць выбарчых пакетаў.

У Швецыі за дастаўку выбарчых пакетаў нясе адказнасць шведска-дацкі дзяржаўны паштовы аператар PostNord. У цяперашні час кампанія праходзіць рэарганізацыю з-за значнага скарачэння колькасці лістоў. Акрамя таго, у перыяд канікул шмат вопытных паштальёнаў замянілі часовыя супрацоўнікі.
У СМІ працягваюцца дыскусіі наконт нізкай якасці паштовых паслуг.

У Швецыі выбары на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Польшча прайшлі традыцыйным спосабам і завочна. Выбарчыя пакеты былі накіраваны 6 463 выбаршчыкам, 5 728 з якіх былі адпраўленыя ў выбарчы ўчастак. Усяго 8882 выбаршчыкі аддалі сапраўдны голас. Яўка склала каля 80 адсоткаў.

6 913 чалавек (77,83 працэнта) прагаласавалі за мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага і 1969 чалавек (22,16 працэнта), за дзейснага прэзідэнта Анджэя Дуду.

На выбарах перамогу атрымаў Анджэй Дуда.

яс