Улады Злучаных Штатаў Амерыкі далі Пекіну 72 гадзіны на закрыццё генеральнага консульства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Хʼюстане. Пакуль што прычыны такога рашэння Вашынгтону невядомыя. СМІ паведамляюць, што з-над кітайскага консульства ў Хʼюстане ідзе дым – супрацоўнікі ўстановы паляць дакументы.
МЗС КНР адрэагавала на заклік амерыканскага боку, назваўшы патрабаванне ЗША «правакацыяй, якая парушае нормы міжнароднага права». Адначасова Пекін зазначыў, што прыме меры ў адказ у выпадку, калі Вашынгтон не адменіць свайго рашэння.
вс