Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Брытанскі ўрад рыхтуецца да чорнага сцэнару

23.07.2020 13:36
Другая хваля каранавіруса, сезон грыпу, цвёрды брэксіт і паводкі – супадзенне гэтых абставін азначае чорны сцэнар, да якога рыхтуецца брытанскі ўрад.
ЛонданPAP/EPA/ANDY RAIN

Лондан загадаў лакальным урадам і войску правесці ўступны аналіз, як яны спраўляюцца з магчымым зімовым крызісам.

Урад папярэдзіў, што трэба падрыхтавацца да чорнага сцэнару. Зімой прагназуецца чарговая хваля каранавіруса, традыцыйныя захворванні грыпам. У гэтую пару году ў частцы краіны частымі з’яўляюцца сур’ёзныя паводкі. Дадаткова перамовы ў справе брэксіту зайшлі ў тупік. Магчымая адсутнасць гандлёвага пагаднення – гэта чэргі на межах, перабоі ў пастаўках, праблемы часткі прадпрыемстваў і штурм брытанцаў на крамы.

Аналіз сітуацыі прадугледжвае, што споўніцца найгоршы, але неабавязкова найбольш праўдападобны сцэнар. Урад хоча, каб ацэнка сітуацыі завершылася праз пяць тыдняў.

ав