Кітай даў ЗША 72 гадзіны на закрыццё амерыканскага консульства ў горадзе Чэнду, сталіцы правінцыі Сычуань. Гэта адказ кітайскіх уладаў на патрабаванне закрыць консульства КНР у Х'юстане.
Кітайскае МЗС паведаміла пра ноту, уручаную амерыканцам, у якой адмяняецца згода на дзейнасць консульства ЗША ў Чэнду. Прадстаўніцтва павінна завершыць сваю дзейнасць да 10 гадзіны ў панядзелак. Нагадаем, раней амерыканскія ўлады паведамілі кітайскія, што на працягу трох сутак яны павінны закрыць консульства ў Хʼюстане.
Па інфармацыі амерыканскіх уладаў, закрыццё пляцоўкі ў Хʼюстане было прадыктавана тым, што, акрамя дыпламатычнай дзейнасці, прадстаўніцтва займалася інфільтрацыяй Злучаных Штатаў. Гэты крок Кітай назваў парушэннем міжнародных законаў і нормаў дыпламатычных адносінаў.
Амерыканскае консульства ў Чэнду было створана ў 1985 годзе. У ім працуе, згодна звесткам, даступным на сайце, каля 200 чалавек, у тым ліку 150 мясцовых жыхароў.
нг