Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Брытанскі ўрад хоча, каб усе грамадзяне атрымалі прышчэпку супраць грыпу

24.07.2020 13:09
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што праціўнікі вакцынацыі – гэта «варʼяты».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Падчас наведвання лонданскай клінікі, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што праціўнікі вакцынацыі – гэта «варʼяты». Ён адзначыў, што пагроза, звязаная з каранавірусам, пройдзе ў сярэдзіне 2021 года.

У пятніцу Джонсан наведаў адну з паліклінік у Лондане, каб паведаміць пра пашыраную праграму вакцынацыі супраць грыпу. Як паведамляе станцыя Sky News, звяртаючыся да медсясцёр, прэмʼер паскардзіўся на «усіх тых, хто выступае супраць вакцыны». Такія погляды набіраюць папулярнасць апошнім часам. «Яны варʼяты. Проста варʼяты», – ацаніў Джонсан.

Як ён адзначыў, яго ўрад хоча, каб сёлета ўсе грамадзяне краіны атрымалі прышчэпку супраць грыпу, таму абвясціў «самую маштабную» праграму вакцынацыі супраць гэтай хваробы. У рамках праграмы вакцынацыя будзе даступная бясплатна людзям старэйшым за 50 гадоў і дзецям да 11 гадоў.

«Прычына, па якой мы гэта робім, заключаецца ў абароне NHS (Нацыянальнай службы аховы здароўя) зімой, таму што, вядома, у нас усё яшчэ ёсць Covid-19, усё яшчэ ёсць другая хваля пагрозы Covid, таму гэта будзе мець важнае значэнне, каб зняць цяжар з NHS, таму я вельмі спадзяюся, што ўсе атрымаюць прышчэпку ад грыпу», – сказаў прэмʼер-міністр.

Джонсан мяркуе, што Вялікабрытанія будзе змагацца з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі да сярэдзіны наступнага года. Аднак ён папярэдзіў, што ў краіне па-ранейшаму назіраюцца цяжкасці ў галіне эканомікі.

нг