Вярхоўны суд ЗША адхіліў пазоў двух грамадскіх арганізацый, якія дамагаліся скасавання будаўніцтва ахоўнай сцяны ўздоўж мяжы з Мексікай, якая будуецца, паводле перадвыбарчага абяцання прэзідэнта Дональда Трампа.
Суд пяццю галасамі супраць чатырох адхіліў патрабаванне двух грамадскіх арганізацый – Sierra Club і Кааліцыі паўднёвых прыгранічных гарадоў. Яны патрабавалі, каб да заканчэння судовых працэсаў будаўніцтва сцяны было прыпынена, а справа лічылася спрэчнай. Галасаванне прайшло па «ідэалагічнай лініі»: пяць кансерватараў супраць чатырох лібералаў.
У ліпені мінулага года суд ухваліў выдзяленне сродкаў на будаўніцтва сцяны, задаволіўшы экстраны запыт адміністрацыі Дональда Трампа. Пасля гэтага адміністрацыя накіроўвала сродкі на будаўніцтва агароджы, дарог і асвятлення ўздоўж мяжы, якая лічацца калідорамі кантрабанды наркотыкаў, гаворыцца ў судовых дакументах.
Цяпер будаўніцтва сцяны фінансуецца за кошт 2,5 млрд долараў, выдзеленых Кангрэсам Пентагону на іншыя праграмы.
voanews.com/эж