Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Высокапастаўлены расійскі дэпутат назваў Лукашэнку «нахлебнікам» і «паразітам»

02.08.2020 16:02
«(...) Лукашэнка рызыкнуў адносінамі з Расіяй для сваіх уласных інтарэсаў, каб навязаць зноў сябе ў якасці прэзідэнта, калі краіна прыйшла ў пратэстны рух».
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaOkras/Wikipedia, lic. CC

Першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай думы Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін назваў правакацыяй затрыманне 33-х расіян у Беларусі.

Пра гэта палітык заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва», паведамляе Радыё «Свабода».

«Ён (Аляксандар Лукашэнка – рэд.) стаў нахлебнікам, практычна паразітам на расійска-беларускіх адносінах, шантажыстам, і ў гэтай сітуацыі ён дакаціўся да правакацыі з затрыманнямі расіян».

Паводле Затуліна, затрыманне расіян спатрэбілася для ілюстрацыі заяў кіраўніцтва Беларусі пра замежную пагрозу і спробу дэстабілізацыі.

«Гэтае абсалютна канʼюнктурнае дзеянне азначае, што Лукашэнка рызыкнуў адносінамі з Расіяй для сваіх уласных інтарэсаў, каб навязаць зноў сябе ў якасці прэзідэнта, калі краіна прыйшла ў пратэстны рух».

Канстанцін Затулін лічыць, што пасол Расіі ў Беларусі павінен быць адкліканы ў Маскву для кансультацый.

вс